A A A A A
Біблія на працягу аднаго года
Марш 2

Лічбы 1:1-54
1. І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
2. палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
3. ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;
4. з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
5. І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
6. ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
7. ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
8. ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
9. ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
10. ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
11. ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
12. ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13. ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14. ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15. ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16. Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
17. І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
18. і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
19. як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
20. І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
21. налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
22. Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
23. налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
24. Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
25. налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
26. Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
27. налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
28. Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
29. налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30. Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
31. налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
32. Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
33. налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
34. Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
35. налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36. Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
37. налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
38. Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
39. налічана ў калене Данавым шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот.
40. Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
41. налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42. Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
43. налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44. Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
45. І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
46. і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
47. А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
48. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
49. толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
50. а даручы лявітам скінію адкрыцця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
51. і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
52. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
53. а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця.
54. І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.

Лічбы 2:1-34
1. І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы:
2. сыны Ізраілевыя павінны кожны ставіць табар свой каля сьцяга свайго, каля знакаў сямействаў сваіх; перад скініяй сходу вакол павінны ставіць табар свой.
3. Сьпераду на ўсход ставяць табар: сьцяг табару Юдавага па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Юды Наасон, сын Амінадаваў,
4. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот;
5. пасля яго ставіць табар племя Ісахаравае, і правадыр сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў,
6. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста;
7. племя Завулонавае, і правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў,
8. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят сем тысяч чатырыста;
9. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Юдавага, сто восемдзесят шэсьць тысяч чатырыста, па рушэньнях іхніх; яны павінны выпраўляцца першыя.
10. Сьцяг табару Рувімавага на поўдзень, па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шэдэураў,
11. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, сорак шэсьць тысяч пяцьсот;
12. каля яго ставіць табар племя Сымонавага, і правадыр сыноў Сымона Шалумііл, сын Цурышадаеў,
13. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста;
14. потым племя Гадавае, і правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў,
15. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят;
16. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Рувімавага, сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па рушэньнях іхніх; другімі яны павінны выпраўляцца.
17. Калі пойдзе скінія сходу, табар лявітаў будзе ўсярэдзіне табараў. Як стаяць, так і павінны ісьці, кожны на сваім месцы пад сьцягамі сваімі.
18. Сьцяг табару Яфрэмавага паводле рушэньняў іхніх на захад, і правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Аміудаў,
19. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак тысяч пяцьсот;
20. Каля яго племя Манасіінае, і правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў,
21. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце;
22. потым племя Веньямінавае, і правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў,
23. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць пяць тысяч чатырыста; трэцімі яны павінны выпраўляцца.
24. Усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Яфрэма, сто восем тысяч сто, паводле рушэньняў іхніх, трэцімі яны павінны выпраўляцца
25. Сьцяг табару Данавага на поўнач, паводле рушэньняў іхніх, і правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў,
26. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот;
27. каля яго ставіць табар племя Асіравага, і правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў,
28. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак адна тысяча пяцьсот;
29. далей племя Нэфталімавае, і правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў,
30. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят тры тысячы чатырыста;
31. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Данавага, сто пяцьдзясят сем тысяч шэсьцьсот; яны павінны ісьці апошнія пад сьцягамі сваімі.
32. Вось сыны Ізраіля паводле сямействаў іхніх, што ўвайшлі ў падлік. Усіх, што ўвайшлі ў падлік у табарах, паводле рушэньняў іхніх, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
33. А лявіты не ўвайшлі ў падлік разам з сынамі Ізраіля, як загадаў Гасподзь Майсею.
34. І зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё, што загадаў Гасподзь Майсею: так станавіліся табарамі пад сьцягамі сваімі і так ішлі кожны па плямёнах сваіх, па сямействах сваіх.

Псалмы 28:7-11
7. Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае.
8. Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс.
9. Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную.
10. Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна.
11. Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам.

Прытчы 10:26-29
26. Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.
27. Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.
28. Спадзяваньне праведнікам — ра­дасьць, а надзея бязбожных загіне.
29. Шлях Гасподні — цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным.

Марко 7:14-37
14. І паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце:
15. нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека.
16. Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
17. І калі Ён ад людзей увайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго пра прычту.
18. Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго?
19. бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа.
20. Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека;
21. бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы,
22. крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе.
23. Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека,
24. І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца.
25. Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Ягоных;
26. а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі.
27. Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
28. А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей.
29. І сказаў ёй: за гэтае слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі.
30. І прыйшоўшы ў свой дом, яна ўбачыла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на пасьцелі.
31. Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя.
32. Прывялі да яго глухога гугняўца і прасілі Яго ўскласьці на яго руку.
33. Ісус, адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;
34. і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: "Еффафа", што значыцца - "адчыніся".
35. І адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста.
36. І загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі.
37. І вельмі-вельмі зьдзіўляліся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых - гаваркімі.