Лічбы 25:1-18 |
1. І жыў Ізраіль у Сітыме, і пачаў народ блудадзейнічаць з дочкамі Маава, |
2. і запрашалі яны народ да ахвяраваньня багам сваім, і еў народ і кланяўся багам іхнім. |
3. І прыляпіўся Ізраіль да Ваал-Фегора. І ўспалымніўся гнеў Гасподні на Ізраіля. |
4. І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі ўсіх правадыроў народу і павесь іх Госпаду перад сонцам, і адвернецца ад Ізраіля лютасьць гневу Гасподняга. |
5. І сказаў Майсей судзьдзям Ізраілевым: забеце кожны людзей сваіх, якія прыляпіліся да Ваал-Фегора. |
6. І вось, нехта з сыноў Ізраілевых прыйшоў і прывёў да братоў сваіх Мадыяніцянку, на вачах у Майсея і на вачах ва ўсяго супольства сыноў Ізраілевых, калі яны плакалі каля ўваходу ў скінію сходу. |
7. Фінээс, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, убачыўшы гэта, устаў з супольства і ўзяў у руку сваю дзіду, |
8. і ўвайшоў сьледам за Ізраільцянінам у спальню і пракалоў абодвух іх, Ізраільцяніна і жанчыну ў чэрава яе: і спынілася параза сыноў Ізраілевых. |
9. А памерлых ад паразы было дваццаць чатыры тысячы. |
10. І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: |
11. Фінээс, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвёў лютасьць Маю ад сыноў Ізраілевых, парупіўшыся за Мяне сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраілевых у руплівасьці Маёй; |
12. таму скажы: вось Я даю яму Мой запавет міру, |
13. і будзе ён яму і нашчадкам ягоным пасьля яго запаветам сьвятарства вечнага, за тое, што ён паказаў руплівасьць за Бога свайго і заступіўся за сыноў Ізраілевых. |
14. Імя забітага Ізраільцяніна, які забіты з Мадыяніцянкаю, было Зімры, сын Салу, правадыр пакаленьня Сымонавага; |
15. а імя забітай Мадыяніцянкі Хазва; яна была дачка Цура, правадыра Амота, з роду Мадыямскага. |
16. І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: |
17. Уціскайце Мадыяніцянаў і біце іх, |
18. бо яны варожа зрабілі з вамі ў падступнасьці сваёй, завабіўшы вас Фегорам і Хазвою, дачкою правадыра Мадыямскага, сястрою сваёю, забітаю ў дзень паразы за Фегора. |
Лічбы 26:1-65 |
1. Пасьля гэтай паразы сказаў Гасподзь Майсею і Элеазару, сыну Аарона, сьвятару, кажучы: |
2. палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых ад дваццаці гадоў і вышэй, па сем'ях іхніх, усіх здольных ваяваць у Ізраіля. |
3. І сказаў ім Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы: |
4. палічэце ўсіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як загадаў Гасподзь Майсею і сынам Ізраілевым, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай: |
5. Рувім, першынец Ізраіля. Сыны Рувімавыя: ад Ханоха пакаленьне Ханохавае, ад Фалу, пакаленьне Фалуевае, |
6. ад Хецрона пакаленьне Хецронавае, ад Хармі пакаленьне Харміевае; |
7. вось пакаленьні Рувімавыя; і налічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццаць. |
8. І сыны Фалуевыя: Эліяў. |
9. Сыны Эліява: Нэмуіл, Датан і Авірон. Гэта тыя Датан і Авірон, якіх клічуць на сход, якія ўчынілі бунт супроць Майсея і Аарона разам з саўдзельнікамі Карэя, калі гэтыя ўчынілі бунт супроць Госпада; |
10. і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і Карэя: разам зь імі памерлі і саўдзельнікі іхнія, калі агонь зжэр дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны азнакаю; |
11. але сыны Карэевыя не памерлі. |
12. Сыны Сымонавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Нэмуіла пакаленьне Нэмуілавае, ад Яміна пакаленьне Ямінавае, ад Яхіна пакаленьне Яхінавае, |
13. ад Зары пакаленьне Зарынавае, ад Саўла пакаленьне Саўлавае; |
14. вось пакаленьні Сымонавыя: дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце. |
15. Сыны Гадавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Цафона пакаленьне Цафонавае, ад Хагія пакаленьне Хагіевае, ад Шунія пакаленьне Шуніевае, |
16. ад Азьнія пакаленьне Азьніевае, ад Эрыя пакаленьне Эрыевае, |
17. ад Арода пакаленьне Ародавае, ад Арэлія пакаленьне Арэліевае; |
18. вось пакаленьні сыноў Гадавых, паводле падліку іх: сорак тысяч пяцьсот. |
19. Сыны Юды: Ір і Анан; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай; |
20. і былі сыны Юдавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Шэлы пакаленьне Шэлавае, ад Фарэса пакаленьне Фарэсавае, ад Зары пакаленьне Заравае; |
21. і былі сыны Фарэсавыя: ад Эсрома пакаленьне Эсромавае, ад Хамула пакаленьне Хамулавае; |
22. вось пакаленьні Юдавыя, паводле падліку іх: семдзесят шэсьць тысяч пяцьсот. |
23. Сыны Ісахаравыя паводле пакаленьняў іх: ад Толы пакаленьне Толавае, ад Фувы пакаленьне Фувавае, |
24. ад Яшува пакаленьне Яшувавае, ад Шымрона пакаленьне Шымронавае; |
25. вось пакаленьні Ісахаравыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста. |
26. Сыны Завулонавыя паводле пакаленьняў іх: ад Сарэда пакаленьне Сарэдавае, ад Элона пакаленьне Элонавае, ад Яхлэіла пакаленьне Яхлэілавае; |
27. вось пакаленьні Завулонавыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят тысяч пяцьсот. |
28. Сыны Язэпа паводле пакаленьняў іх: Манасія і Яфрэм. |
29. Сыны Манасііныя: ад Махіра пакаленьне Махіравае; ад Махіра нарадзіўся Галаад, ад Галаада пакаленьне Галаадавае. |
30. Вось сыны Галаадавыя: ад Езэра пакаленьне Езэравае, ад Хэлэка пакаленьне Хэлэкавае, |
31. ад Асрыіла пакаленьне Асрыілавае, ад Шахэма пакаленьне Шахэмавае, |
32. ад Шаміды пакаленьне Шамідавае, ад Хэфэра пакаленьне Хэфэравае. |
33. У Салпаада, сына Хэфэравага, ня было сыноў, а толькі дочкі; імя дочак Салпаадавых: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца. |
34. Вось пакаленьні Манасііныя; а налічана іх пяцьдзясят дзьве тысячы сямсот. |
35. Вось сыны Яфрэмавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шутэлы пакаленьне Шутэлавае, ад Бэхера, пакаленьне Бэхеравае, ад Тахана пакаленьне Таханавае; |
36. і вось сыны Шутэлавыя: ад Арана пакаленьне Аранавае; |
37. вось пакаленьне сыноў Яфрэмавых, паводле падліку іх: трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Вось сыны Язэпавыя паводле пакаленьняў іх. |
38. Сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх: ад Бэлы пакаленьне Бэлавае, ад Ашбэла пакалентне Ашбэлавае, ад Ахірама пакаленьне Ахірамавае, |
39. ад Шэфуфама пакаленьне Шэфуфамавае, ад Хуфама пакаленьне Хуфамавае; |
40. і былі сыны Бэлавыя: Ард і Нааман; пакаленьне Ардавае, ад Наамана пакаленьне Нааманавае; |
41. вось сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч шэсьцьсот. |
42. Вось сыны Данавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шухама пакаленьне Шухамавае; вось сямействы Данавыя паводле пакаленьняў іх. |
43. І ўсіх пакаленьняў Шухама, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. |
44. Сыны Асіравыя паводле пакаленьняў іх: ад Імны пакаленьне Імнавае, ад Ішвы пакаленьне Ішвавае, ад Вэрыі пакаленьньне Вэрыінае; |
45. ад сыноў Вэрыі, ад Хэвэра пакаленьне Хэвэравае, ад Малхііла пакаленьне Малхіілавае; |
46. імя дачкі Асіравай Сара; |
47. вось пакаленьне сыноў Асіравых, паводле падліку іх: пяцьдзеясят тры тысячы чатырыста. |
48. Сыны Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; ад Яхцаіла пакаленьне Яхцаілавае, ад Гунія пакаленьне Гуніевае, |
49. ад Ецэра, пакаленьне Ецэравае, ад Шылэма пакаленьне Шылэмавае; |
50. вось пакаленьні Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч чатырыста. |
51. Вось лік тых, што ўвайшлі ў падлік сыноў Ізраілевых: шэсьцьсот адна тысяча сямсот трыццаць. |
52. І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: |
53. гэтым на долю табе трэба разьдзяліць зямлю па колькасьці імёнаў; |
54. хто большы лікам, тым дай долю большую, а хто меншы лікам, тым дай долю меншую: кожнаму трэба даць долю суразьмерна з колькасьцю тых, што ўвайшлі ў падлік; |
55. паводле жэрабя трэба падзяліць зямлю, паводле плямёнаў бацькоў іхніх павінны яны атрымаць долі; |
56. паводле жэрабя трэба падзяліць ім долі іхнія, як шматлікім, так і малалікім. |
57. Гэтыя лявіты ўвайшлі ў падлік паводле пакаленьняў іх: ад Гірсона пакаленьне Гірсонавае, ад Каата пакаленьне Каатавае, ад Мэрары пакаленьне Мэрарынае. |
58. Вось пакаленьні Лявііныя: пакаленьне Ліўніевае, пакаленьне Хэўронавае, пакаленьне Махліевае, пакаленьне Мушыевае, пакаленьне Карэевае. Ад Каата нарадзіўся Амрам. |
59. Імя жонкі Амрамавай Ёхавэд, дачка Лявііная, якую нарадзілажонка Лявііная ў Егіпце, а яна Амраму нарадзіла Аарона, Майсея і Марыям, сястру іхнюю. |
60. І нарадзіліся ў Аарона Надаў і Авіуд, Элеазар і Ітамар; |
61. Але Надаў і Авіуд памерлі, калі прынесьлі чужы агонь да Госпада. |
62. І было налічана дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй; бо яны ня былі палічаны разам з сынамі Ізраілевымі, бо ня дадзена ім долі сярод сыноў Ізраілевых. |
63. Вось палічаны Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраілевых на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона; |
64. у ліку іх ня было ніводнага чалавека з палічаных Майсеем і Ааронам сьвятаром, якія лічылі сыноў Ізраілевых у пустыні Сінайскай; |
65. бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні,— і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага. |
Псалмы 33:1-7 |
1. Псальма Давіда, калі ён удаваў зь сябе вар'ята перад Авімэлэхам і быў ад яго выгнаны, і пайшоў. |
2. Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх. |
3. Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца. |
4. Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам. |
5. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне. |
6. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму. |
7. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў. |
Прытчы 11:28-28 |
28. Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазелянеюць. |
Марко 13:21-37 |
21. Тады, калі хто вам скажа: "вось, тут Хрыстосё, альбо: ёвунь, там", - ня верце. |
22. Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. |
23. А вы зважайце. Вось, Я наперад сказаў вам усё. |
24. Але ў тыя дні, пасьля смутку таго сонца памеркне, і месяц ня дасць сьвятла свайго; |
25. і зоркі спадуць зь неба, і сілы нябесныя пахіснуцца. |
26. Тады ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісьці на аблоках у сіле моцнай і ў славе. |
27. І тады Ён пашле анёлаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі і да краю неба. |
28. Ад смакоўніцы вазьмеце падабенства: калі гольле ейнае ўжо мякчэе і пускае лісьце, дык ведайце, што блізка лета; |
29. так і вы, калі ўбачыце, што збываецца тое, ведайце, што блізка, пры дзьвярах. |
30. Праўду кажу вам: ня міне род гэты, як усё тое будзе. |
31. Неба і зямля мінуцца, а словы Мае ня мінуць. |
32. А пра дзень той або гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец. |
33. Глядзеце, чувайце, малецеся; бо ня ведаеце, калі настане час гэты. |
34. Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць. |
35. Дык чувайце ж; бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дома, увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцу; |
36. каб, прыйшоўшы зьнянацку, не застаў вас у сьне. |
37. А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце. |