Лічбы 1:1-54 |
1. І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы: |
2. палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна: |
3. ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон; |
4. з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны. |
5. І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў; |
6. ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў; |
7. ад Юды Наасон, сын Амінадаваў; |
8. ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў; |
9. ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў; |
10. ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў; |
11. ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў; |
12. ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў; |
13. ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў; |
14. ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў; |
15. ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў. |
16. Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых. |
17. І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна, |
18. і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна, |
19. як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай. |
20. І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
21. налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот. |
22. Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
23. налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста. |
24. Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
25. налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят. |
26. Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
27. налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот. |
28. Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
29. налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. |
30. Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
31. налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста. |
32. Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
33. налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот. |
34. Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
35. налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. |
36. Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
37. налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста. |
38. Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
39. налічана ў калене Данавым шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот. |
40. Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
41. налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот. |
42. Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць, |
43. налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. |
44. Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду. |
45. І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, |
46. і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. |
47. А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх. |
48. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: |
49. толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля; |
50. а даручы лявітам скінію адкрыцця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой; |
51. і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці. |
52. Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі; |
53. а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця. |
54. І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі. |
Лічбы 2:1-34 |
1. І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы: |
2. сыны Ізраілевыя павінны кожны ставіць табар свой каля сьцяга свайго, каля знакаў сямействаў сваіх; перад скініяй сходу вакол павінны ставіць табар свой. |
3. Сьпераду на ўсход ставяць табар: сьцяг табару Юдавага па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Юды Наасон, сын Амінадаваў, |
4. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот; |
5. пасля яго ставіць табар племя Ісахаравае, і правадыр сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў, |
6. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста; |
7. племя Завулонавае, і правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў, |
8. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят сем тысяч чатырыста; |
9. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Юдавага, сто восемдзесят шэсьць тысяч чатырыста, па рушэньнях іхніх; яны павінны выпраўляцца першыя. |
10. Сьцяг табару Рувімавага на поўдзень, па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шэдэураў, |
11. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, сорак шэсьць тысяч пяцьсот; |
12. каля яго ставіць табар племя Сымонавага, і правадыр сыноў Сымона Шалумііл, сын Цурышадаеў, |
13. і войска ягонага, якое ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста; |
14. потым племя Гадавае, і правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў, |
15. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят; |
16. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Рувімавага, сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па рушэньнях іхніх; другімі яны павінны выпраўляцца. |
17. Калі пойдзе скінія сходу, табар лявітаў будзе ўсярэдзіне табараў. Як стаяць, так і павінны ісьці, кожны на сваім месцы пад сьцягамі сваімі. |
18. Сьцяг табару Яфрэмавага паводле рушэньняў іхніх на захад, і правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Аміудаў, |
19. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак тысяч пяцьсот; |
20. Каля яго племя Манасіінае, і правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў, |
21. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце; |
22. потым племя Веньямінавае, і правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў, |
23. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, трыццаць пяць тысяч чатырыста; трэцімі яны павінны выпраўляцца. |
24. Усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Яфрэма, сто восем тысяч сто, паводле рушэньняў іхніх, трэцімі яны павінны выпраўляцца |
25. Сьцяг табару Данавага на поўнач, паводле рушэньняў іхніх, і правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў, |
26. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот; |
27. каля яго ставіць табар племя Асіравага, і правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў, |
28. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, сорак адна тысяча пяцьсот; |
29. далей племя Нэфталімавае, і правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў, |
30. і войска ягонага, што ўвайшло ў падлік ягоны, пяцьдзясят тры тысячы чатырыста; |
31. усіх, што ўвайшлі ў падлік да табару Данавага, сто пяцьдзясят сем тысяч шэсьцьсот; яны павінны ісьці апошнія пад сьцягамі сваімі. |
32. Вось сыны Ізраіля паводле сямействаў іхніх, што ўвайшлі ў падлік. Усіх, што ўвайшлі ў падлік у табарах, паводле рушэньняў іхніх, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. |
33. А лявіты не ўвайшлі ў падлік разам з сынамі Ізраіля, як загадаў Гасподзь Майсею. |
34. І зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё, што загадаў Гасподзь Майсею: так станавіліся табарамі пад сьцягамі сваімі і так ішлі кожны па плямёнах сваіх, па сямействах сваіх. |
Псалмы 28:7-11 |
7. Голас Гасподні выкрасае полымя вогненнае. |
8. Голас Гасподні трасе пустыню; трасе Гасподзь пустыню Кадэс. |
9. Голас Гасподні прымушае касуль каціцца, і агаляе лясы; і ў храме Ягоным абвяшчае пра славу Ягоную. |
10. Гасподзь сядзеў над патопам, і сядзецьме Гасподзь царом вечна. |
11. Гасподзь дасьць сілу народу Свайму; Гасподзь дабраславіць народ Свой мірам. |
Прытчы 10:26-29 |
26. Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго. |
27. Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца. |
28. Спадзяваньне праведнікам — радасьць, а надзея бязбожных загіне. |
29. Шлях Гасподні — цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным. |
Марко 7:14-37 |
14. І паклікаўшы ўвесь люд, сказаў яму: слухайце Мяне ўсе і разумейце: |
15. нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека. |
16. Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! |
17. І калі Ён ад людзей увайшоў у дом, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго пра прычту. |
18. Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго? |
19. бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа. |
20. Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека; |
21. бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы, |
22. крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе. |
23. Усё гэтае ліха зь сярэдзіны выходзіць, і апаганьвае чалавека, |
24. І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца. |
25. Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Ягоных; |
26. а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі. |
27. Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам. |
28. А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей. |
29. І сказаў ёй: за гэтае слова, ідзі; дэман выйшаў з тваёй дачкі. |
30. І прыйшоўшы ў свой дом, яна ўбачыла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на пасьцелі. |
31. Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя. |
32. Прывялі да яго глухога гугняўца і прасілі Яго ўскласьці на яго руку. |
33. Ісус, адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага; |
34. і ўзьвёўшы вочы да неба, уздыхнуў і сказаў яму: "Еффафа", што значыцца - "адчыніся". |
35. І адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста. |
36. І загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі. |
37. І вельмі-вельмі зьдзіўляліся і казалі: усё добра робіць: і глухіх робіць чуткімі і нямых - гаваркімі. |