Выбар Бібліі
|
|
Стары Запавет
|
|
Новы Запавет
|
|
|
|
Беларуская Біблія 2003
|
|
|
|
1 |
Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых. |
2 |
У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада, |
3 |
Хацар-Шуал, Вала і Ацэм, |
4 |
Элталад, Вэтул і Хорма, |
5 |
Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса, |
6 |
Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі, |
7 |
Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх, |
8 |
і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх. |
9 |
Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу. |
10 |
Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда; |
11 |
мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам; |
12 |
ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі; |
13 |
адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі; |
14 |
і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл; |
15 |
далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі. |
16 |
Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія. |
17 |
Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх; |
18 |
мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм, |
19 |
Хафараім, Шыён і Анахаоат, |
20 |
Равіт, Кішыён і Авец, |
21 |
Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц; |
22 |
і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх. |
23 |
Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія. |
24 |
Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх; |
25 |
мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф, |
26 |
Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната; |
27 |
потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку; |
28 |
далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага; |
29 |
потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў; |
30 |
далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх. |
31 |
Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх. |
32 |
Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх; |
33 |
мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана; |
34 |
адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца. |
35 |
гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт, |
36 |
Адама, Рама і Асор, |
37 |
Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор, |
38 |
Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі. |
39 |
Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх. |
40 |
Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае; |
41 |
мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш, |
42 |
Шаалавін, Аялон і Ітла, |
43 |
Элон, Тымната і Экрон, |
44 |
Элтэке, Гівэтон і Ваалат, |
45 |
Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон, |
46 |
Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх. |
47 |
І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго. |
48 |
Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія. |
49 |
Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава: |
50 |
паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім. |
51 |
Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі. |
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |