Евреите 1

1

Бог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў,

2

у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.

3

Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышыні,

4

будучы настолькі дасканалейшым за анёлаў, наколькі слаўнейшае перад імі ўспадкаваў Імя.

5

Бо калі і каму з анёлаў сказаў Бог: "Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе"? І яшчэ: "Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам"?

6

Таксама, калі ўводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: "Няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя".

7

Пра анёлаў сказана: "Ты творыш анёламі Сваімі духаў і слугамі Сваімі палымяны вагонь".

8

А пра Сына: "трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды.

9

Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў беззаконьне; таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш за саўдзельнікаў Тваіх";

10

І: "у пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзеля рук Тваіх;

11

яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе састарацца, нібы рыза,

12

і як вопратку згорнеш іх, і зьменяцца; але Ты той самы і гады Твае ня скончацца".

13

Каму калі з анёлаў сказаў Бог: "сядзі праваруч Мяне пакуль пакладу Тваіх ворагаў падножжам нагам Тваім"?

14

Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?