Стары Запавет
Новы Запавет
Беларуская Біблія 2003
← 4

2 Тимотей 5

6 →
1

Бо кожны першасьвятар зь людзей выбіраны, людзям жа і пастаўляецца на служэньне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі,

2

каб мог паблажаць неабазнаным і заблуканым; бо і сам абложаны немаччу,

3

і таму ён павінен як за людзей, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі.

4

І ніхто сам сабою ня прымае гэтага гонару, а толькі пакліканы Богам, як і Аарон.

5

Так і Хрыстос ня Сам Сабе прысвоіў славу быць першасьвятаром, а Той, Хто сказаў Яму: "Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе";

6

як і ў іншым месцы кажа: "Ты сьвятар навек па чыне Мелхісэдэка".

7

Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;

8

хоць Ён і Сын, аднак празь цярпеньні навучыўся паслушэнству;

9

і, удасканаліўшыся, спрычыніўся да вечнага збавеньня ўсіх паслухмяных Яму,

10

і быў названы ад Бога Першасьятаром па чыне Мелхісэдэка.

11

Пра гэта сьлед было б нам гаварыць многа; але цяжка патлумачыць, бо вы зрабіліся няздольныя слухаць.

12

Бо, мяркуючы па часе, вам належала быць настаўнікамі; але вас зноў трэба вучыць першаасновам слова Божага, і вам патрэбнае малако, а ня цьвёрдая ежа.

13

Кожны, кормлены малаком, неабазнаны ў слове праўды, бо ён дзіця;

14

а цьвёрдая ежа ўласьцівая дасканалым, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны адрозьніваць дабро і зло.

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003