Лічбы 7

1

Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,

2

тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,

3

і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.

4

І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

5

вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.

6

І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;

7

дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;

8

і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара:;

9

а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя — насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.

10

І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.

11

І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыры ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.

12

У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;

13

і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

14

адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,

15

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

16

адзін казёл у ахваяру за грэх,

17

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.

18

На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цуараў, правадыр племя Ісахаравага;

19

ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

20

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

21

адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,

22

аднаго казла ў ахвяру за грэх,

23

і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.

24

На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;

25

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

26

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

27

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

28

адзін казёл у ахвяру за грэх,

29

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.

30

На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;

31

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

32

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

33

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

34

адзін казёл у ахвяру за грэх,

35

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.

36

На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;

37

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

38

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

39

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

40

адзін казёл у ахвяру за грэх,

41

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.

42

На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:

43

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

44

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

45

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

46

адзін казёл у ахвяру за грэх,

47

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Рэгуілавага.

48

На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;

49

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

50

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

51

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

52

адзін казёл у ахвяру за грэх,

53

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.

54

На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;

55

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

56

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

57

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

58

адзін казёл у ахвяру за грэх,

59

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пэцадуравага.

60

На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;

61

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

62

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

63

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

64

адзін казёл у ахвяру за грэх,

65

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.

66

На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;

67

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

68

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

69

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

70

адзін казёл у ахвяру за грэх,

71

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.

72

На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;

73

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

74

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

75

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

76

адзін казёл у ахвяру за грэх,

77

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.

78

На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;

79

прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,

80

адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,

81

адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,

82

адзін казёл у ахвяру за грэх,

83

і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.

84

Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;

85

па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;

86

залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;

87

на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,

88

і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў, шэсьцьдзесят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.

89

Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.