Лічбы 26

1

Пасьля гэтай паразы сказаў Гасподзь Майсею і Элеазару, сыну Аарона, сьвятару, кажучы:

2

палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых ад дваццаці гадоў і вышэй, па сем'ях іхніх, усіх здольных ваяваць у Ізраіля.

3

І сказаў ім Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы:

4

палічэце ўсіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як загадаў Гасподзь Майсею і сынам Ізраілевым, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай:

5

Рувім, першынец Ізраіля. Сыны Рувімавыя: ад Ханоха пакаленьне Ханохавае, ад Фалу, пакаленьне Фалуевае,

6

ад Хецрона пакаленьне Хецронавае, ад Хармі пакаленьне Харміевае;

7

вось пакаленьні Рувімавыя; і налічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццаць.

8

І сыны Фалуевыя: Эліяў.

9

Сыны Эліява: Нэмуіл, Датан і Авірон. Гэта тыя Датан і Авірон, якіх клічуць на сход, якія ўчынілі бунт супроць Майсея і Аарона разам з саўдзельнікамі Карэя, калі гэтыя ўчынілі бунт супроць Госпада;

10

і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і Карэя: разам зь імі памерлі і саўдзельнікі іхнія, калі агонь зжэр дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны азнакаю;

11

але сыны Карэевыя не памерлі.

12

Сыны Сымонавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Нэмуіла пакаленьне Нэмуілавае, ад Яміна пакаленьне Ямінавае, ад Яхіна пакаленьне Яхінавае,

13

ад Зары пакаленьне Зарынавае, ад Саўла пакаленьне Саўлавае;

14

вось пакаленьні Сымонавыя: дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

15

Сыны Гадавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Цафона пакаленьне Цафонавае, ад Хагія пакаленьне Хагіевае, ад Шунія пакаленьне Шуніевае,

16

ад Азьнія пакаленьне Азьніевае, ад Эрыя пакаленьне Эрыевае,

17

ад Арода пакаленьне Ародавае, ад Арэлія пакаленьне Арэліевае;

18

вось пакаленьні сыноў Гадавых, паводле падліку іх: сорак тысяч пяцьсот.

19

Сыны Юды: Ір і Анан; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай;

20

і былі сыны Юдавыя паводле пакаленьняў іхніх: ад Шэлы пакаленьне Шэлавае, ад Фарэса пакаленьне Фарэсавае, ад Зары пакаленьне Заравае;

21

і былі сыны Фарэсавыя: ад Эсрома пакаленьне Эсромавае, ад Хамула пакаленьне Хамулавае;

22

вось пакаленьні Юдавыя, паводле падліку іх: семдзесят шэсьць тысяч пяцьсот.

23

Сыны Ісахаравыя паводле пакаленьняў іх: ад Толы пакаленьне Толавае, ад Фувы пакаленьне Фувавае,

24

ад Яшува пакаленьне Яшувавае, ад Шымрона пакаленьне Шымронавае;

25

вось пакаленьні Ісахаравыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.

26

Сыны Завулонавыя паводле пакаленьняў іх: ад Сарэда пакаленьне Сарэдавае, ад Элона пакаленьне Элонавае, ад Яхлэіла пакаленьне Яхлэілавае;

27

вось пакаленьні Завулонавыя, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят тысяч пяцьсот.

28

Сыны Язэпа паводле пакаленьняў іх: Манасія і Яфрэм.

29

Сыны Манасііныя: ад Махіра пакаленьне Махіравае; ад Махіра нарадзіўся Галаад, ад Галаада пакаленьне Галаадавае.

30

Вось сыны Галаадавыя: ад Езэра пакаленьне Езэравае, ад Хэлэка пакаленьне Хэлэкавае,

31

ад Асрыіла пакаленьне Асрыілавае, ад Шахэма пакаленьне Шахэмавае,

32

ад Шаміды пакаленьне Шамідавае, ад Хэфэра пакаленьне Хэфэравае.

33

У Салпаада, сына Хэфэравага, ня было сыноў, а толькі дочкі; імя дочак Салпаадавых: Махла, Ноа, Хогла, Мілка і Тырца.

34

Вось пакаленьні Манасііныя; а налічана іх пяцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

35

Вось сыны Яфрэмавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шутэлы пакаленьне Шутэлавае, ад Бэхера, пакаленьне Бэхеравае, ад Тахана пакаленьне Таханавае;

36

і вось сыны Шутэлавыя: ад Арана пакаленьне Аранавае;

37

вось пакаленьне сыноў Яфрэмавых, паводле падліку іх: трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Вось сыны Язэпавыя паводле пакаленьняў іх.

38

Сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх: ад Бэлы пакаленьне Бэлавае, ад Ашбэла пакалентне Ашбэлавае, ад Ахірама пакаленьне Ахірамавае,

39

ад Шэфуфама пакаленьне Шэфуфамавае, ад Хуфама пакаленьне Хуфамавае;

40

і былі сыны Бэлавыя: Ард і Нааман; пакаленьне Ардавае, ад Наамана пакаленьне Нааманавае;

41

вось сыны Веньямінавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч шэсьцьсот.

42

Вось сыны Данавыя паводле пакаленьняў іх: ад Шухама пакаленьне Шухамавае; вось сямействы Данавыя паводле пакаленьняў іх.

43

І ўсіх пакаленьняў Шухама, паводле падліку іх: шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

44

Сыны Асіравыя паводле пакаленьняў іх: ад Імны пакаленьне Імнавае, ад Ішвы пакаленьне Ішвавае, ад Вэрыі пакаленьньне Вэрыінае;

45

ад сыноў Вэрыі, ад Хэвэра пакаленьне Хэвэравае, ад Малхііла пакаленьне Малхіілавае;

46

імя дачкі Асіравай Сара;

47

вось пакаленьне сыноў Асіравых, паводле падліку іх: пяцьдзеясят тры тысячы чатырыста.

48

Сыны Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; ад Яхцаіла пакаленьне Яхцаілавае, ад Гунія пакаленьне Гуніевае,

49

ад Ецэра, пакаленьне Ецэравае, ад Шылэма пакаленьне Шылэмавае;

50

вось пакаленьні Нэфталімавыя паводле пакаленьняў іх; а налічана іх сорак пяць тысяч чатырыста.

51

Вось лік тых, што ўвайшлі ў падлік сыноў Ізраілевых: шэсьцьсот адна тысяча сямсот трыццаць.

52

І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы:

53

гэтым на долю табе трэба разьдзяліць зямлю па колькасьці імёнаў;

54

хто большы лікам, тым дай долю большую, а хто меншы лікам, тым дай долю меншую: кожнаму трэба даць долю суразьмерна з колькасьцю тых, што ўвайшлі ў падлік;

55

паводле жэрабя трэба падзяліць зямлю, паводле плямёнаў бацькоў іхніх павінны яны атрымаць долі;

56

паводле жэрабя трэба падзяліць ім долі іхнія, як шматлікім, так і малалікім.

57

Гэтыя лявіты ўвайшлі ў падлік паводле пакаленьняў іх: ад Гірсона пакаленьне Гірсонавае, ад Каата пакаленьне Каатавае, ад Мэрары пакаленьне Мэрарынае.

58

Вось пакаленьні Лявііныя: пакаленьне Ліўніевае, пакаленьне Хэўронавае, пакаленьне Махліевае, пакаленьне Мушыевае, пакаленьне Карэевае. Ад Каата нарадзіўся Амрам.

59

Імя жонкі Амрамавай Ёхавэд, дачка Лявііная, якую нарадзілажонка Лявііная ў Егіпце, а яна Амраму нарадзіла Аарона, Майсея і Марыям, сястру іхнюю.

60

І нарадзіліся ў Аарона Надаў і Авіуд, Элеазар і Ітамар;

61

Але Надаў і Авіуд памерлі, калі прынесьлі чужы агонь да Госпада.

62

І было налічана дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй; бо яны ня былі палічаны разам з сынамі Ізраілевымі, бо ня дадзена ім долі сярод сыноў Ізраілевых.

63

Вось палічаны Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраілевых на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона;

64

у ліку іх ня было ніводнага чалавека з палічаных Майсеем і Ааронам сьвятаром, якія лічылі сыноў Ізраілевых у пустыні Сінайскай;

65

бо Гасподзь сказаў ім, што памруць яны ў пустыні,— і не засталося зь іх нікога, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага.