Лічбы 1

1

І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:

2

палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:

3

ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;

4

з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.

5

І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;

6

ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;

7

ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;

8

ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;

9

ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;

10

ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;

11

ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;

12

ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;

13

ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;

14

ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;

15

ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.

16

Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.

17

І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,

18

і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,

19

як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.

20

І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

21

налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.

22

Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

23

налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.

24

Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

25

налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.

26

Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

27

налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.

28

Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

29

налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

30

Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

31

налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.

32

Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

33

налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.

34

Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

35

налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

36

Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

37

налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.

38

Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

39

налічана ў калене Данавым шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот.

40

Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

41

налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.

42

Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

43

налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

44

Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.

45

І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,

46

і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.

47

А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.

48

І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

49

толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;

50

а даручы лявітам скінію адкрыцця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;

51

і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.

52

Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;

53

а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця.

54

І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.