Малахія 4

1

Бо вось, прыйдзе дзень, палкі як печ: тады ўсе пагардлівыя бязбожначынцы будуць як салома, і папаліць іх прышлы дзень, кажа Гасподзь Саваоф, так што не пакіне ў іх ні кораня, ні вецьця.

2

А вам, любабаязныя перад імем Маім, узыдзе сонца праўды і ацаленьні ў праменьні Ягоным, і выйдзеце вы і забушуеце, як цяляты ўкормленыя;

3

і будзеце таптаць бязбожных, бо яны будуць пылам пад ступакамі ног вашых у той дзень, які Я зраблю, кажа Гасподзь Саваоф.

4

Памятайце закон Майсея, раба Майго, які Я наказаў яму, на Харыве ўсяму Ізраілю, гэтак сама як і правілы і пастановы.

5

Вось, я пашлю да вас Ільлю прарока перад наступленьнем дня Гасподняга, вялікага і страшнага.

6

І ён паверне сэрцы бацькоў да дзяцей і сэрцы дзяцей да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, не пакараў зямлю праклёнам.