Ёна 2

1

І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.

2

І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта

3

і сказаў: "да Госпада заклікаў я ў смутку маім, — і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, — і Ты пачуў голас мой.

4

Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною.

5

І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой.

6

Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.

7

Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.

8

Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго.

9

Пашаноўцы марных і фальшывых божышчаў пакінулі Мілажальнага свайго,

10

а я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што абяцаў, выканаю. У Госпада выратаваньне!"

11

І сказаў Гасподзь кіту, і ён выкінуў Ёну на сушу.