Выбар Бібліі
|
|
Стары Запавет
|
|
Новы Запавет
|
|
|
|
Беларуская Біблія 2003
|
|
|
|
1 |
Такую ўяву адкрыў мне Гасподзь Бог: вось, Ён стварыў саранчу на пачатку росту позьняй травы, і гэта была трава пасьля царскага пакосу. |
2 |
І было, калі яна скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: Госпадзе Божа! пашкадуй; як устаіць Якаў? ён вельмі малы. |
3 |
І пашкадаваў Гасподзь пра тое: "ня будзе гэтага", сказаў Гасподзь. |
4 |
Такую ўяву адкрыў мне Гасподзь Бог: вось, Гасподзь Бог утварыў для суду агонь, — і ён зжэр вялікую багну, зжэр і частку зямлі. |
5 |
І сказаў я: Госпадзе Божа! спыні; як устаіць Якаў? ён вельмі малы. |
6 |
І пашкадаваў Гасподзь пра тое: "і гэтага ня будзе", сказаў Гасподзь Бог. |
7 |
Такую ўяву адкрыў Ён мне: вось, Гасподзь стаяў на выноснай сьцяне, і ў руцэ ў яго сьвінцовая вага. |
8 |
І сказаў мне Гасподзь: "што ты бачыш, Амосе?", я адказаў: "вагу". І Гасподзь сказаў: "вось, пакладу вагу сярод народу майго Ізраіля; ня буду больш дараваць яму. |
9 |
І спустошаны будуць ахвярныя вышыні Ісакавыя, і разбураны будуць сьвяцілішчы Ізраілевыя, і паўстану зь мечам супроць дому Ераваамавага". |
10 |
І паслаў Амасія, сьвятар Вэтыльскі, да Ераваама, цара Ізраільскага, сказаць: Амос утварае смуту супроць цябе сярод дому Ізраілевага; зямля ня можа цярпець усіх слоў ягоных, |
11 |
бо так кажа Амос: ад меча памрэ Ераваам, а Ізраіль абавязкова зьведзены будзе палонным зь зямлі сваёй. |
12 |
І сказаў Амасія Амосу: празорлівец! ідзі і сыдзі ў зямлю Юдавую; там еж хлеб і там прароч, |
13 |
а ў Вэтылі больш не прароч, бо ён — сьвятыня цара і дом царскі. |
14 |
І адказваў Амос і сказаў Амасію: я — не прарок і ня сын прарока, я быў пастух і зьбіраў сікаморы. |
15 |
Але Гасподзь узяў мяне ад авечак, і сказаў мне Гасподзь: ідзі, прароч народу Майму Ізраілю. |
16 |
Цяпер выслухай слова Гасподняе. Ты кажаш: не прароч на Ізраіля і не вымаўляй слоў на дом Ісакаў. |
17 |
За гэта, вось што кажа Гасподзь: жонка твая будзе зьняслаўлена ў горадзе, сыны і дочкі твае загінуць ад меча, зямля твая будзе падзелена межавою вяроўкаю, а ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль мусова выведзены будзе зь зямлі сваёй. |
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |