Aмаc 6

1

Гора бястурботным на Сіёне і спадзявальцам на гару Самарыйскую, знакамітым народу-першынца, да якіх прыходзіў дом Ізраіля!

2

Прайдзеце ў Калне і паглядзеце, адтуль перайдзеце ў Эмат вялікі і спусьцецеся ў Гэт Філістымкі: ці ня лепшыя яны за гэтыя царствы? ці ня шырэйшыя іх абшары за абшары вашыя?

3

Вы, якія дзень бедства лічыце далёкім і набліжаеце перамогу насілля, -

4

вы, якія ляжыце на ложках з слановай касьці і песьціцеся на пасьцелях вашых, ясьце найлепшых бараноў са статку і цялят з кормнае пашы,

5

сьпяваеце пад гукі гусьляў, думаючы, што валодаеце зычным інструментам, як Давід.

6

пэяце з чараў віно, мажацеся найлепшымі масьцямі і ня ўбольваецеся зь бедства Язэпа!

7

За тое сёньня пойдуць яны ў палон на чале палонных, і скончыцца вялікая радасьць сьпешчаных.

8

Божыцца Гасподзь Бог Самім Сабою, і так кажа Гасподзь Бог Саваоф: грэбую пыхлівасьцю Якава і ненавіджу харомы ягоныя, і аддам горад і ўсё, што напаўняе яго.

9

І будзе: калі ў якім доме застанецца дзесяць чалавек, дык памруць і яны,

10

і возьме іх родзіч іхні альбо спальшчык, каб вынесьці косткі іх з дому, і скажа прыдомніку: "ці ёсьць у цябе яшчэ хто?" Той адкажа: "няма нікога". І скажа гэты: "маўчы! бо нельга згадваць імя Гасподняга".

11

Бо вось, Гасподзь дасьць загад і ўразіць вялікія дамы расколінамі, а малыя дамы — шчылінамі.

12

Ці бегаюць коні па скале? ці можна араць яе валамі? Вы тым часам суд ператвараеце ў атруту і плод праўды — у горыч,

13

вы, якія захапляецеся нікчэмнымі рэчамі і кажаце: "ці не сваёю сілаю мы набылі сабе ма-гутнасьць?"

14

Вось Я, кажа Гасподзь Бог Саваоф, падыму народ супроць вас, дом Ізраілеў, і буду ціснуць вас ад уваходу ў Эмат да патока ў пустыні.