Ярэмія 27

1

На пачатку цараваньня Ёакіма , сына Ёсіі, цара Юдэйскага, было слова гэтае Ерамію ад Госпада:

2

так сказаў мне Гасподзь: зрабі сабе повязі і ярмо і накладзі іх сабе на шыю;

3

і пашлі такія самыя цару Ідумэйскаму і цару Маавіцкаму, і цару сыноў Амонавых і цару Тыра і цару Сідона, праз паслоў, якія прыйшлі з Ерусаліма да Сэдэкіі, цара Юдэйскага;

4

і накажы ім сказаць гаспадарам іхнім: так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: так скажэце гаспадарам вашым:

5

Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлы, якія на ўлоньні зямлі, вялікай магутнасьцю Маёй і прасьцёртаю мышцаю Маёю, і аддаў яе, каму Мне заўгодна было.

6

І сёньня аддаю ўсе землі гэтыя ў руку Навухаданосару, цару Вавілонскаму, рабу Майму, і нават зьвяроў польных аддаю яму на слугаваньне.

7

І ўсе народы будуць служыць яму і сыну ягонаму і сыну сына яго, пакуль ня прыйдзе час яго і ягонай зямлі і яму самому; і будуць служыць яму народы многія і цары вялікія.

8

І калі які народ і царства не захоча служыць яму, Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ня схіліць шыі сваёй пад ярмо цара Вавілонскага, — гэты народ Я пакараю мечам, голадам, пошасьцю і згубным паморкам, кажа Гасподзь, пакуль ня вынішчу іх рукою ягонай,

9

і вы ня слухайце сваіх прарокаў і сваіх варажбітоў, і сваіх мройнікаў і сваіх чараўнікоў і сваіх зьвездароў, якія кажуць вам: "ня будзеце служыць цару Вавілонскаму".

10

Бо яны прарочаць вам няпраўду, каб выдаліць вас зь зямлі вашай, і каб Я прагнаў вас і вы загінулі.

11

А народ, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Вавілонскага і пачне служыць яму, я пакіну на зямлі Сваёй, кажа Гасподзь, і ён будзе ўрабляць яе і жыць на ёй.

12

І Сэдэкію, цару Юдэйскаму, я казаў усімі гэтымі словамі і сказаў: схілеце шыю пад ярмо цара Вавілонскага і служэце яму і народу ягонаму — і будзеце жывыя.

13

Навошта паміраць табеі народу твайму ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, як сказаў Гасподзь пра той народ, які ня будзе служыць цару Вавілонскаму?

14

І ня слухайце слоў прарокаў, якія кажуць вам: "ня будзеце служыць цару Вавілонскаму"; бо яны прарочаць няпраўду.

15

Я не пасылаў іх, кажа Гасподзь; і яны фальшыва прарочаць імем Маім, каб я выгнаў вас, і каб вы загінулі, — вы і прарокі вашыя, якія прарочаць вам.

16

І сьвятарам і ўсяму народу гэтаму я казаў: так кажа Гасподзь: ня слухайце слоў прарокаў вашых, якія прарочаць вам і кажуць: "вось, неўзабаве вернуты будзе з Вавілона посуд дома Гасподняга"; бо яны прарочаць вам няпраўду.

17

Ня слухайце іх, служэце цару Вавілонскаму і жывеце; навошта даводзіць горад гэты да спусташэньня?

18

А калі яны — прарокі і калі ў іх ёсьць слова Гасподняе, дык няхай хадайнічаюць перад Госпадам Саваофам, каб посуд, які застаецца ў доме Гасподнім і ў доме цара Юдэйскага і ў Ерусаліме, не перайшоў у Вавілон.

19

Бо так кажа Гасподзь Саваоф пра слупы і пра меднае мора, і падножжы і іншыя рэчы, якія засталіся ў гэтым горадзе,

20

якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі ня ўзяў, калі Еханію, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, і ўсіх знакамітых Юдэяў і Ерусалімлян вывеў зь Ерусаліма ў Вавілон,

21

бо так кажа Гасподзь саваоф, Бог Ізраілеў, пра посуд, які застаўся ў доме Гасподнім і ў доме цара Юдэйскага і ў Ерусаліме:

22

ён будзе занесены ў Вавілон і там застанецца да таго дня, калі я наведаю іх, кажа Гасподзь, і выведу іх і вярну іх на месца гэтае.