Ісайя 15

1

Прароцтва пра Маава. — Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!

2

Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды.

3

На вуліцах яго падпярэзваюцца вярэтаю; на дахах яго і на плошчах яго ўсё галосіць, тоне ў сьлёзах.

4

І лямантуе Эсэвон і Элеала: голас іх чуецца да самай Яацы; за імі і воіны Маава галосяць; душа яго абурана ў ім.

5

Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;

6

бо воды Німрыма счэзьлі, лугі засохлі, трава выгарала, — прапала зялёнае.

7

Таму яны рэшткі сабранага і ашчаджанага імі пераносяць за раку Аравійскую.

8

Бо лямант па ўсіх межах Маава, да Эглайма плач ягоны;

9

бо воды Дымона напоўніліся крывёю, і Я навяду на Дымон яшчэ новае, — ільвоў на ўцекачоў з Маава і на тых, што засталіся ў краіне.