Прытчы 30

1

Слова Агура, сына Якеевага. На­тхнёныя выслоўі, якія сказаў гэты чалавек Іфіілу, Іфіілу і Укалу:

2

сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалаве­чага няма ў мяне,

3

і не навучыўся я мудрасьці, і паз­наньня сьвятых ня маю.

4

Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш?

5

Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён — шчыт тым, хто на яго спадзяецца.

6

Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца.

7

Дзьве рэчы я прашу ў Цябе, не ад­мові мне, перш чым я памру:

8

марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым,

9

каб, аб’еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: "хто Гасподзь?" і каб, зга­леўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго.

10

Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не за­стаўся вінаваты.

11

Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй.

12

Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго.

13

Ёсьць род — о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго!

14

Ёсьць род, у якога зубы — мячы, і сківіцы — нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.

15

У ненаеднасьці дзьве дачкі: "давай, давай"! Вось тры ненаяды, і ча­тыры, якія ня скажуць: "даволі!"

16

Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: "даволі!".

17

Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птуша­няты арліныя!

18

Тры рэчы неспасьцігальныя мне, і чатырох я не разумею:

19

шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны.

20

Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: "я нічога благога не зрабіла".

21

Ад трох трасецца зямля, чатырох яна ня выносіць:

22

раба, калі ён робіцца царом; нера­зумнага, калі ён удосыць есьць хлеб;

23

ганебную жанчыну, калі яна вы­ходзіць замуж, і служанку, калі зойме ме­сца гаспадыні сваёй.

24

Вось чатыры малыя на зямлі; але яны мудрэйшыя за мудрых:

25

мурашкі — народ нядужы, але ле­там назапашваюць ежу сваю:

26

горныя мышы — народ слабы, але ставяць дамы свае на скале;

27

у саранчы няма цара, але выступае яна згуртавана;

28

павук лапамі чапляецца, але бывае ў царскіх харомах.

29

Вось трое маюць статную хаду, і чацьвёра статна выступаюць:

30

леў, асілак сярод зьвяроў, не сас­тупіць ні перад кім;

31

конь, і казёл, і цар народу свайго.

32

Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны;

33

бо, як ад зьбіваньня малака робіцца масла, ад ўдару ў нос цячэ кроў, так і ад абуджэньня гневу ўзьнікае свара.