Прытчы 29

1

Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.

2

Калі множацца праведнікі, ве­сяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.

3

Чалавек, які любіць мудрасьць, ра­дуе бацьку свайго; а які знаецца з рас­пусьніцамі, той траціць маёмасьць.

4

Цар правасудзьдзем мацуе зямлю, а аматар хабару руйнуе яе.

5

Чалавек, які лісьлівіць сябру свайму, сьцеле сетку пад ногі яму.

6

У грэху ліхога чалавека — сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.

7

Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.

8

Людзі разбэшчаныя бунтуюць го­рад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.

9

Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца — ня мае спакою.

10

Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.

11

Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.

12

Калі ўладар слухае ілжывыя пра­мовы, дык і ўсе служкі ў яго бязбожныя.

13

Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь.

14

Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.

15

Дубец і засьцярога даюць муд­расьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.

16

Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.

17

Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.

18

Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону — той шчасны.

19

Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.

20

Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей над­зеі, чым на яго.

21

Калі змалку выхоўваць раба ў дас­татку, дык і пазьней ён захоча быць сы­нам.

22

Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.

23

Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар.

24

Хто дзеліцца са злодзеем, той не­навідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое.

25

Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.

26

Многія шукаюць прыхільнага.

27

Мярзота праведнікам — чалавек няправедны, і мярзота бязбожнаму — той, хто ідзе простай дарогай.