Прытчы 23

1

Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;

2

і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.

3

Не спакушайся ласнымі прысма­камі; гэта — уяўная ежа.

4

Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.

5

Зьвернеш вочы твае на яго, і — яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба.

6

Не каштуй ежы ў чалавека зайзд­росьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,

7

бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; "еж і пі", кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.

8

Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.

9

У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.

10

Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;

11

бо Абаронца ў іх моцны; Ён за­ступіцца за справу іхнюю перад табою.

12

Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае — да разумных слоў.

13

Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:

14

ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.

15

Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;

16

і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.

17

Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў ст­раху Гасподнім;

18

бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.

19

Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.

20

Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам:

21

бо п’яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.

22

Слухайся бацькі твайго: ён спа­радзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.

23

Купі ісьціну, і не прадавай муд­расьці і разумнага вучэньня.

24

Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага — радуецца зь яго.

25

Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.

26

Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:

27

бо распусьніца — глыбокая про­рва, а чужая жонка — вузкі калодзеж;

28

яна, як разбойнік, сядзіць у за­садзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.

29

У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?

30

У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна нераз­баўленага.

31

Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;

32

пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;

33

вочы твае будуць глядзець на чу­жых жонак, і сэрца тваё загаворыць рас­пуснае;

34

і ты будзеш, як заснулы сярод мора і як на версе мачты.

35

І скажаш : "білі мяне, мне не ба­лела, штурхалі мяне, і я не адчуваў. Калі прачнуся, зноў буду рабіць тое самае."