Прытчы 20

1

Віно — глумлівае, сякера — шалё­ная; і кожны, хто захапляецца імі, нера­зумны.

2

Пагроза царовая — нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.

3

Гонар чалавеку — ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца — нера­зумны.

4

Гультай зімою не арэ; жабруе летам — і няма нічога.

5

Помыслы ў сэрцы ў чалавека — глыбокія воды, але чалавек разумны вы­чэрпвае іх.

6

Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?

7

Праведнік ходзіць у сваёй бес­пахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!

8

Цар, які сядзіць на троне правас­удзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.

9

Хто можа сказаць: "я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?"

10

Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое — агідныя Госпаду.

11

Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?

12

Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць — і тое і другое стварыў Гасподзь.

13

Ня любі спаць, каб табе не зьбяд­нець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.

14

"Дрэнна, дрэнна", кажа пакупнік; а як адыдзе — хваліцца.

15

Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд — вусны разум­ныя.

16

Вазьмі вопратку ягоную, бо ён па­ручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.

17

Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля — рот ягоны пяс­ком напоўніцца.

18

Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.

19

Хто абгаворвае, той раскрывае та­ямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.

20

Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.

21

Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазь­ней.

22

Не кажы: "я адплачу табе за зло"; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.

23

Агідныя Госпаду — дваякія гіры, і дваякія шалі — не дабро.

24

Ад Госпада кіруюцца крокі чала­века; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?

25

Сетка чалавеку — неадумна да­ваць зарок, і пасьля зароку — абдумваць.

26

Мудры цар расьцярушыць бязбож­ных і паверне на іх кола.

27

Сьветач Гасподні — дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.

28

Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.

29

Слава юнакоў — сіла іхняя, а ак­раса старых — сівізна.

30

Раны ад удараў — лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.