Прытчы 18

1

Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.

2

Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.

3

З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды — ганьба.

4

Слова з вуснаў чалавечых — глы­бокія воды; крыніца мудрасьці — бруісты паток.

5

Нядобра быць ласкавым зь бязбож­ным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.

6

Вусны бязглуздага цягнуць у незла­гадзь, а словы яго выклікаюць бойку.

7

Язык бязглуздага — пагібель яму, а вусны яго — сетка на душу ягоную.

8

Словы нагаворшчыка — як прыс­макі, і яны гладка ўваходзяць у нутро ча­лавека.

9

Нядбалы ў працы сваёй — брат марнатраўцы.

10

Імя Госпада — моцная вежа: убя­гае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.

11

Маёмасьць багатага — як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.

12

Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.

13

Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.

14

Дух чалавека пераносіць яго не­мачы; а прыгнечаны дух — хто можа ўмацаваць яго.

15

Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.

16

Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.

17

Першы ў цяжбіне сваёй мае ра­цыю, але прыходзіць супернік ягоны і па­няверыць яе.

18

Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.

19

Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.

20

Ад плоду вуснаў чалавека на­паўняецца чэрава ягонае; вытворамі ву­снаў сваіх ён насычаецца.

21

Сьмерць і жыцьцё — ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.

22

Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.

23

З мальбою гаворыць убогі, а ба­гаты адказвае груба.

24

Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.