Прытчы 12

1

Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.

2

Добры здабывае ласку ў Госпада; а чалавека падступнага Ён асудзіць.

3

Ня сцьвердзіць сябе чалавек безза­коньнем; а корань праведнікаў непахісны.

4

Дабрачынная жонка — вянок мужу свайму; а ганебная — як гнілізна ў касьцях у яго.

5

Помыслы праведных — праўда, а намыслы бязбожных — падступнасьць.

6

Словы бязбожных — засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.

7

Як кранецца бязбожных няшчасьце — і няма іх, а дом праведных стаіць.

8

Хваляць чалавека паводле меры ро­зуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.

9

Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.

10

Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорст­кае.

11

Хто ўрабляе зямлю сваю, на­сыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.

12

Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.

13

Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.

14

Ад плоду вуснаў сваіх чалавек на­сычаецца дабром, і плата чалавеку — па­водле дзеяў рук ягоных.

15

Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.

16

У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.

17

Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага — ашука­нства.

18

Сёй-той пустаслоў б’е як мечам, а язык мудрых — ацаляе.

19

Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык — хвіліну.

20

Хітрына — у сэрцы ў зла­мысьнікаў, радасьць — у міратворцаў.

21

Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.

22

Агіда Госпаду — вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.

23

Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.

24

Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.

25

Смутак на сэрцы падаўляе чала­века, а добрае слова разьвесяляе яго.

26

Праведнік паказвае блізкаму свайму дарогу, а дарога бязбожных уводзіць іх у згубу.

27

Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каш­тоўны набытак.

28

На дарозе праўды — жыцьцё, і на сьцежцы яе няма сьмерці.