Прытчы 11

1

Няправільныя вагі — агідныя Го­спаду, а правільныя вагі ўпадабаньне Яму.

2

Прыйдзе пыхлівасьць, прыйдзе і ганьба; а са сьціплымі — мудрасьць.

3

Беззаганнасьць будзе кіраваць па­божнымі, а хітрасьць вераломных загубіць іх.

4

Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.

5

Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.

6

Праўда пабожных ратуе іх, а бяз­божнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.

7

Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае.

8

Праведніку ёсьць ратунак зь ня­годы, а замест яго трапляе ў яе бязбожны.

9

Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго, а праведнікі пра­зорлівасьцю ратуюцца.

10

З дабрадзенства праведнікаў раду­ецца горад, а як гіне бязбожны — сьпявае.

11

Дабраславеньнем праведных уз­вышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.

12

Недавумак пагарджае блізкім сваім; а разумны чалавек маўчыць.

13

Хто ходзіць у паклёпніках, той ад­крывае таямніцу; а верны чалавек яе ха­вае.

14

Дзе няма добрае рады, там зане­падае народ, а пры многіх радцах — даб­радзенствуе.

15

Ліха той сабе спрычыняе, хто па­ручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы.

16

Жанчына з добрым норавам зда­бывае гонар, а працавітыя дасягаюць ба­гацьця.

17

Чалавек мілажальны дабрачыніць душы сваёй, а жорсткі сэрцам разбурае плоць сваю.

18

Бязбожны робіць справу ненад­зейную, а таму, хто сее праўду — узнага­рода пэўная.

19

Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй.

20

Агіда Госпаду — падступныя сэр­цам; а падабаецца Яму, хто ў бес­пахібнасьці ходзіць.

21

Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.

22

Што залатое колца ў лычы ў сьвіньні, тое жанчына прыгожая і — не­разумная.

23

Жаданьне праведных — толькі дабро, надзея бязбожных — гнеў.

24

Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.

25

Дабрачынная душа будзе насы­чана, і хто напойвае іншых, той і сам на­поены будзе.

26

Хто хавае ў сябе збожжа, таго на­род кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.

27

Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць.

28

Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазеляне­юць.

29

Хто разладжвае дом свой, успад­куе вецер, а неразумны будзе слугаваць мудраму.

30

Плод праведніка — дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.

31

Так аддаецца на зямлі праведніку, тым болей бязбожнаму і грэшніку.