Псалмы 99

1

Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!

2

Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!

3

Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.

4

Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя — з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.

5

Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.