A A A A A
Беларуская Біблія 2003

Псалмы 94

1

  Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;

2

  станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,

3

  бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.

4

  У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя;

5

  Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.

6

  Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,

7

  бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:

8

  "ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,

9

  дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.

10

  Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;

11

  і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой".

Belarusian Bible 2003
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003