Псалмы 90

1

Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,

2

кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!

3

Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;

4

пер’ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.

5

Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,

6

ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.

7

Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:

8

толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.

9

Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;

10

ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;

11

бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,

12

і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;

13

на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.

14

"За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.

15

Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;

16

даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё".