Псалмы 86

1

Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.

2

Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.

3

Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!

4

Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць : "такі-а-такі нарадзіўся там".

5

А пра Сіён казаць будуць: "такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго".

6

Гасподзь у перапісе народу напіша: "такі-а-такі нарадзіўся там".

7

І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.