Псалмы 82

1

Песьня. Псальма Асафава.

2

Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!

3

Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:

4

супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;

5

сказалі: "пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля".

6

Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:

7

селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,

8

Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;

9

і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лота-вым.

10

Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,

11

якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.

12

Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,

13

якія казалі: "возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя".

14

Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.

15

Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,

16

так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,

17

напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!

18

Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,

19

і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя — Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.