Псалмы 81

1

Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:

2

дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?

3

Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;

4

вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.

5

Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.

6

Я сказаў: вы — багі, і сыны Ўсявышняга — усе вы;

7

але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.

8

Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.