Псалмы 69

1

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На ўспамін.

2

Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне.

3

Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха!

4

Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: "добра! добра!".

5

Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь!

6

А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты — дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.