Псалмы 63

1

Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2

Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.

3

Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,

4

якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой — слова зьедлівае,

5

каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.

6

Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?

7

Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.

8

Але Бог паб’е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.

9

Языком сваім яны заб'юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.

10

І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.

11

А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!