Псалмы 61

1

Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.

2

Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.

3

Толькі Ён — цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.

4

Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.

5

Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.

6

Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.

7

Толькі Ён — цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.

8

У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.

9

Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог — нам прыстанішча.

10

Сыны чалавечыя — марнасьць адна; сыны мужоў — ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.

11

Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.

12

Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла — у Богу,

13

і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.