Псалмы 6

1

Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.

2

Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.

3

Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,

4

і душа мая моцна ўстрывожаная; — а Ты, Госпадзе, дакуль?

5

Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,

6

бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?

7

Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.

8

Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.

9

Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,

10

пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,

11

хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашаны будуць; хай вернуцца — і пасаромеюцца імгненна.