Псалмы 59

1

Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,

2

калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.

3

Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,

4

Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.

5

Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.

6

Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,

7

каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.

8

Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: "перамагу, — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;

9

Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,

10

Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім". Кліч мяне, зямля Філістымская!

11

Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?

12

Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?

13

Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая — марнота.

14

З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.