Псалмы 53

1

Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,

2

калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: "ці ня ў вас хаваецца Давід?"

3

Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.

4

Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,

5

бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.

6

Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.

7

Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.

8

Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,

9

бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.