Псалмы 46

1

Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.

2

Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;

3

бо Гасподзь Усявышні грозны, — вялікі Цар над усёю зямлёю;

4

скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;

5

выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.

6

Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.

7

Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;

8

бо Бог — Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.

9

Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;

10

сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі — Божыя; Ён узьнесены над намі.