Псалмы 40

1

Кіроўцу хору. Псальма Давідава,

2

Дабрашчасны, хто дбае пра ўбогага! У дзень бедства выбавіць яго Гасподзь.

3

Гасподзь ахавае яго і жыцьцё яму зьберажэ; дабрашчасны ён на зямлі будзе. І Ты не здасі яго на волю ворагаў ягоных.

4

Гасподзь умацуе яго на ложку хваробы ягонай. Ты зьменіш увесь ложак ягоны ў хваробе ягонай.

5

Я сказаў: Госпадзе! зьлітуйся зь мяне, вылечы душу маю; бо зграшыў я прад Табою.

6

Ворагі мае пра мяне кажуць благое: "Калі ён памрэ, і загіне імя ягонае?"

7

І калі хто прыходзіць пабачыць мяне, кажа няпраўду; сэрца ягонае складае ў сабе няпраўду, і ён, выйшаўшы, гаворыць пра тое.

8

Усе ненавідзяць мяне, шэпчуцца паміж сабою супроць мяне, благое супроць мяне намышляюць:

9

"слова Веліяла прыйшло на яго; ён лёг; і болей ня ўстане".

10

Нават чалавек мірны са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў на мяне нагу.

11

А Ты, Госпадзе, зьлітуйся зь мяне і мяне падымі, і я ім заплачу.

12

З таго даведаюся, што Ты любіш мяне, калі вораг мой не апануе мяне,

13

а мяне захаваеш у цэласьці маёй і паставіш прад абліччам Тваім навечна.

14

Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, адвечна й навечна! Амін, амін!