Псалмы 4

1

Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.

2

Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.

3

Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?

4

Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.

5

У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!

6

Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.

7

Многія кажуць: "Хто нам пакажа дабро?" Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!

8

Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.

9

Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.