Псалмы 34

1

Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага.

2

Каб спазнаць мудрасьць і на­стаўленьне, зразумець разумныя выслоўі;

3

засвоіць правілы добрай раз­важлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці;

4

прастадушным даць кемнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць;

5

паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады;

6

каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.

7

Пачатак мудрасьці — страх Гас­подні; толькі дурні пагарджаюць муд­расьцю і настаўленьнем.

8

Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:

9

бо гэта — прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю.

10

Сыне мой! калі цябе будуць на­маўляць грэшнікі, не згаджайся.

11

Калі будуць казаць: "ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бяз­грэшнага і бязьвіннага,

12

жывых праглынем іх, як апрамет­ная, і — цэлых, як тых, што ў магілу сы­ходзяць;

13

набяром усякага каштоўнага дабра, напоўнім дамы нашыя здабычаю;

14

далучы сваю долю да нашай, ск­ладка адна будзе на ўсіх нас":

15

Сыне мой! не хадзі адною дарогаю зь імі, утрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,

16

бо іхнія ногі бягуць да ліхога і сьпяшаюцца кроў праліваць.

17

На вачах ва ўсіх птушак дарма раскідаецца сетка;

18

а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае.

19

Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.

20

Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас,

21

на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:

22

"Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепст­вам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?

23

паслухайце маёй засьцярогі: вось, я вылью на вас Духа майго, абвяшчу вам словы мае.

24

Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;

25

і вы адкінулі ўсе мае рады, і пе­расьцярогаў маіх не прынялі:

26

за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш ст­рах;

27

калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.

28

Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.

29

За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,

30

не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;

31

за тое няхай ядуць яны з плоду да­рог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх.

32

Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.

33

А хто мяне слухае, будзе жыць у бясьпецы і спакойна, не баючыся ліха".