Псалмы 23

1

Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары,

2

бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў.

3

Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным?

4

Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва,

5

той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго.

6

Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў!

7

Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

8

Хто гэты Цар славы? — Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні.

9

Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы!

10

Хто гэты Цар славы? — Гасподзь сілаў, Ён — Цар славы.