Псалмы 145

1

Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.

2

Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.

3

Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.

4

Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.

5

Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,

6

Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,

7

творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;

8

Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.

9

Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе.

10

Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.