Псалмы 135

1

Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.

2

Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.

3

Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.

4

Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;

5

Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;

6

уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;

7

стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;

8

сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;

9

месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;

10

пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;

11

вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;

12

рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;

13

разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;

14

і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;

15

і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;

16

правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;

17

пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;

18

і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;

19

Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;

20

і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;

21

і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;

22

у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;

23

спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;

24

і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;

25

ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.

26

Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.