Псалмы 131

1

Песьня ўзыходжаньня. Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:

2

як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;

3

"не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;

4

ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,

5

пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава".

6

Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.

7

Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.

8

Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.

9

Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.

10

Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.

11

Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; "ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.

12

Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім".

13

Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.

14

"Гэта — спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.

15

Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;

16

сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.

17

Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.

18

Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны".