Псалмы 129

1

Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.

2

Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.

3

Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць?

4

Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.

5

Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.

6

Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы.

7

Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,

8

і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.