Псалмы 127

1

Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі Ягонымі!

2

Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!

3

Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:

4

так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!

5

Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.

6

Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!