Псалмы 125

1

Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.

2

Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".

3

Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.

4

Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.

5

Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.

6

Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.