Псалмы 124

1

Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.

2

Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.

3

Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.

4

Рабі ж, Госпадзе, дабро добрым і справядлівым у сэрцах іх.

5

А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!