Псалмы 12

1

Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2

Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?

3

Дакуль буду вагацца ў душы маёй, скруху ў сэрцы маім насіцьму штодзённа? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?

4

Глянь, пачуй мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі мне вочы, каб не заснуў я сном сьмерці;

5

хай ня скажа мой вораг: "Я адолеў яго". Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.

6

А я спадзяюся на літасьць Тваю; хай сэрца маё суцешыцца ратаваньнем Тваім; засьпяваю Госпаду, Які дабром надарыў мяне.