Псалмы 119

1

Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.

2

Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!

3

Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?

4

Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.

5

Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.

6

Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.

7

Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.