Псалмы 112

1

Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.

2

Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,

3

ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;

4

Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.

5

Хто — як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,

6

прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;

7

з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,

8

каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народе Ягонага;

9

няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!