Псалмы 110

1

Алілуя Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.

2

Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.

3

Дзея Ягоная — слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.

4

Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.

5

Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.

6

Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.

7

Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,

8

цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.

9

Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!

10

Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.